Прыступіць да рэканструкцыі набярэжнай Свіслачы ў сталіцы плануюць у кастрычніку 2016 года.
Пра гэта падчас прамой тэлефоннай лініі паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Заказчыкам выступае прадпрыемства «Гардарбуд». Праект рэканструкцыі ўжо распрацаваны, піша агенцтва «Менск-Навіны».
— У кастрычніку пачнуцца работы на ўчастку ад Вострава слёз да вуліцы Багдановіча. Для іх выканання там будзе паніжаны ўзровень вады. Завяршыць рэканструкцыю ўчастка плануем вясной 2017 года, пасля чаго трэба будзе рэканструяваць 50-метровы ўчастак набярэжнай паміж ратондай ўздоўж вуліцы Камуністычнай і мастом на праспекце Незалежнасці, — сказаў Уладзімір Кухараў.
Ён таксама дадаў, што значны аб'ём работ па прывядзенню набярэжнай у парадак выкананы ў рамках бягучага рамонту. У прыватнасці, выкананы ўсе неабходныя мерапрыемствы на участку ўздоўж вуліцы Камуністычнай.
Комментарии
Отправить комментарий