Найбуйнейшая японская карпарацыя Panasonic арганізуе ў Беларусі зборачную вытворчасць тэлевізараў. Вытворчасць будзе арганізавана па прынцыпе кантрактнай зборкі, які цяпер практыкуецца многімі буйнымі кампаніямі, паведамляе БЕЛТА.
«Плануецца выкарыстоўваць магутнасці партнёра Panasonic ў Беларусі. Разглядалася некалькі варыянтаў размяшчэння ў краінах Мытнага саюза, але гэты апынуўся найбольш удалым — па якасці, гнуткасці і хуткасці вытворчасці», — адзначылі ў кампаніі.
На пачатковым этапе ў Беларусі плануюцца да запуску тры мадэлі тэлевізараў VIERA c дыяганаллю 24, 32 і 43 цалі. Прадукт з'явіцца ў продажы з кастрычніка. У далейшым мадэльны шэраг можа быць пашыраны.
Як падкрэслілі ў Panasonic, кампанія сур'ёзна ставіцца да праекту лакалізацыі праектавання і вытворчасці і разглядае магчымасць далейшых інвестыцый.
Комментарии
Отправить комментарий